Вы тут

Лукашэнка налічыў у Мінску 68 тысяч дармаедаў

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

У Мінску пражывае 68 тысяч дармаедаў. Пра гэта на Усебеларускім народным сходзе заявіў Аляксандр Лукашэнка, спаслаўшыся на звесткі кіраўніка Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

Ён дадаў, што 35-40% удзельнікаў пратэсных акцыяў — гэта якраз дармаеды.

"Паглядзелі, як яны жывуць — вам і не снілася! І ўсе яны хадзілі, крышылі АМАП, бударажылі людзей! Іх трэба прымусіць працаваць! Як хочаце мяне разумейце!" — прыгразіў Лукашэнка.

Барацьбу з "дармаедамі" Лукашэнка патрабуе весці некалькі апошніх гадоў. У 2017 годзе гэта прывяло да масавых вулічных акцыяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.