Лукашэнка: нафты хапае ў свеце — бяры, не хачу, и цэны прымальныя

Лукашэнка: нафты хапае ў свеце — бяры, не хачу, и цэны прымальныя

Для Беларусі важна, каб іншыя краіны чым хутчэй выйшлі з пандэміі каранавіруса, бо ў нас экспартна арыентаваная эканоміка. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі ў Гродна 16 чэрвеня. 

Беларускі кіраўнік адзначыў умовы надвор'я, спрыяльныя для сельскай гаспадаркі. А потым перашоў да энергетыкі. Па словах Лукашэнкі, у Беларусі ёсць альтэрнатыва расійскім пастаўкам газу і нафты. "Дзякуй богу, і нафты хапае ў свеце — бяры, не хачу. І цэны прымальныя. І прыроднага газу хапае ўжо, ідзе бойка за прэміяльны еўрапейскі і наш рынак паміж асноўнымі гульцамі, якія пастаўляюць прыродны газ. І альтэрнатыва ёсць, можна яе знайсці", — перадае яго словы інфармагенцтва БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі дадаў, што ў беларускіх пастаўках зацікаўлены Кітай. Пра гэта ён гаварыў у нядаўняй размове па тэлефоне са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам

Таксама цікавасць да беларускага досведу, нібыта, выказвае Сусветны банк: "Спачатку мы дамаўляліся, каб яны нам аказалі падтрымку дзесьці $90 млн, зараз паглядзелі: цікавы досвед Беларусі, дайце нам досвед, мы гатовыя вас прафінансаваць аж пад $300 млн. Гэта ж здабытак усяго свету. Няхай глядзяць, як мы працуем", — дадаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі