Лукашэнка — Мядзведзеву: "Пра што мне з вамі размаўляць?"

Лукашэнка — Мядзведзеву: "Пра што мне з вамі размаўляць?"

1 сакавіка падчас "вялікай размовы" Аляксандр Лукашэнка пераказаў размову, якая адбылася ў 2008 годзе з тагачасным расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым. У той час Расія пайшла на прызнанне самаабвешчаных рэспублік — Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, якія раней уваходзілі ў склад Грузіі. Вядучыя краіны свету гэты крок Масквы асудзілі. Расія чакала, што Беларусь яе падтрымае і таксама прызнае самаабвешчаныя рэспублікі. Але Лукашэнка на гэта не пайшоў.

"Я быў гатовы падпісаць увечары ўказ аб прызнанні Абхазіі. Прынамсі я так сказаў расіянам..., — расказваў Аляксандр Лукашэнка. — Давайце. Але... Што будзе заўтра? Мяне пра гэта папярэдзіў Хаўер Салана, генсек NATO былы. Ён прыехаў да мяне, да "дыктатара", увечары. Доўгая была размова, добрая. Ён гаворыць: "Калі вы прызнаеце Абхазію, мы вас адключаем ад банкаўскай сістэмы [SWIFT], вы трапляеце ў поўную ізаляцыю... Ён мне выклаў шчыра [аргументы]. Я сустракаюся з Мядзведзевым, тагачасным прэзідэнтам Расіі. Мы на гэтую тэму пачынаем дыялог. Я гавару: "Вядома, я, як саюзнік, вас павінен падтрымаць. Але... Дзмітрый Анатольевіч...". Усё выпісаў, расказаў яму... Вы ведаеце, што ён адказаў? "Ну, Аляксандр Рыгоравіч, ну вы ж разумееце, я — прэзідэнт, тут пытанняў эканомікі шмат. Гэта не мая кампетэнцыя. Гэта Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін], прэм'ер-міністр. Вось з ім трэба вырашаць". Я, праўда, раззлаваўся і гавару: "Слухайце, я прэзідэнт і вы — прэзідэнт. Вы мне задалі пытанне, я адказваю. Калі вы не можаце гэтае пытанне вырашыць, адсылаеце да прэм'ер-міністра, што ён павінен, тады пра што мне з вамі размаўляць?".

Дзмітрый Мядзведзеў быў прэзідэнтам Расіі ў 2008-2012 гадах, пасля чаго прэзідэнтам зноў стаў Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі