Лукашэнка: мы з Пуціным дамовіліся не абмяркоўваць 31-ю дарожную карту

Лукашэнка: мы з Пуціным дамовіліся не абмяркоўваць 31-ю дарожную карту

31-ю дарожную карту, якая датычыць адзінай валюты, адзінага эмісійнага цэнтра і стварэння наднацыянальных органаў, кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся не абмяркоўваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў у інтэрв'ю Аляксею Венядыктаву.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што пакуль не падпісаная гэтая дарожная карта, Беларусь не можа разлічваць на дадатковую фінансавую падтрымку з боку Расіі. 

"Мы дзве суверэнныя дзяржавы — Беларусь і Расія. Мы зараз прасоўваем тую інтэграцыю, якая ніколькі не памяншае суверэнітэт ні Расіі, ні Беларусі. Што да цяперашняга моманту па інтэграцыйных пытаннях... Ёсць 31-ы план, дарожная карта — гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў: парламент, прэзідэнт і іншае. Мы наогул на гэтую тэму з Пуціным дамовіліся не размаўляць", — паведаміў Лукашэнка.

Ён заявіў, што такая дамоўленасць была дасягнутая на перамовах у Сочы 7 снежня. 

Цяпер расійскі ўрад, кажа Лукашэнка, зноў актуалізаваў гэтую тэму. Хаця ў аснове ўсіх інтэграцыйных працэсаў павінна ляжаць эканоміка, падкрэслівае кіраўнік Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі