Лукашэнка: медыкі "часам абуральна" ставяцца да расходавання кіслароду

Беларускія медыкі ў аддзяленні для хворых COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​
Беларускія медыкі ў аддзяленні для хворых COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна ў чацвер папракнуў медыкаў у часам "абуральным расходаванні" лекаў і кіслароду падчас лячэння каранавіруса.

"У нас часам абуральна ставяцца да расходавання кіслароду, да прыкладу. Тое самае — лекі, ахоўныя сродкі. Гэта ўсё — грошы. Я яшчэ раз падкрэсліваю: на канец года з усіх крыніц мы выдаткуем 2 мільярды долараў на пандэмію. Мы б за два мільярды долараў маглі пяць гадоў меліяраваць зямлі, але ратавалі людзей. Таму трэба жорстка ўзяць на кантроль расходаванне сродкаў індывідуальнай абароны, аж да лекаў", — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Лукашэнка таксама нагадаў, што на лячэнне хворых на каранавірус з дзяржбюджэту вылучаюцца значныя грашовыя сумы. На яго думку, медыкі павінны гэта разумець і "адказна, разумна, эканомна" ставіцца да расходавання лекаў, медыкаментаў, сродкаў дыягностыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі