Лукашэнка — медыкам: не піць, ідыёт той, хто курыць!

Лукашэнка — медыкам: не піць, ідыёт той, хто курыць!

13 снежня падчас сустрэчы са студэнтамі медуніверсітэтаў краіны Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў пра здаровы лад жыцця і даваў парады. Ён падкрэсліў, што "здароўе нацыі ў руках кожнага з нас". Ён параіў прысутным правільна харчавацца і не піць алкаголь. "Хаця які медык можа не піць?"  цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул Першага і адзначае, што гэта быў жарт, якім ён павесяліў медыкаў.

"Ідыёт той, хто курыць, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Курыць — гэта катастрофа. Калі хтосьці пачаў — кідайце цяпер, пасля будзе складана".

Кіраўнік дзяржавы параіў моладзі і старэйшым пакаленням займацца фізкультурай і своечасова праходзіць медабследаванні.

Інфармацыя для роздумаў: адначасова з афіцыйнай прапагандай здаровага ладу жыцця ў Беларусі пашыраецца сетка тытунёвых кіёскаў "Табакерка", якая належыць буйному бізнесмену Аляксею Алексіну. Людзі абураюцца, што яны з'яўляюцца нават паблізу школ і паліклінік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі