Лукашэнка: МАЗ, БелАЗ і мотавелазавод — гэта твар Беларусі

Лукашэнка: МАЗ, БелАЗ і мотавелазавод — гэта твар Беларусі

Мінскі аўтамабільны завод, як і іншыя вядомыя беларускія брэнды, неабходна захаваць. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў 7 красавіка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву аўтазавода.

"Перш за ўсё вы павінны захаваць гэтае прадпрыемства. Яго неабходна абнавіць, наколькі гэта магчыма, надаць яму новае аблічча. З канвеераў павінны схадзіць цалкам беларускія машыны высокай якасці", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка лічыць, што працоўны калектыў МАЗа павінен дбаць пра высокую якасць прадукцыі. "Калі вы, кожны на сваім працоўным месцы, не зоймецеся якасцю, мы не вытрымаем канкурэнцыі. Мы павінны захаваць гэты завод і павысіць якасць", — падкрэсліў ён.

"МАЗ, як і БелАЗ, і мотавелазавод — гэта твар нашай краіны. Мы ні ў якім разе не можам і не маем права загубіць гэтыя прадпрыемствы. Таму, адказваючы скептыкам і тым, хто сёння не верыць у гэта: МАЗу быць, быць заўсёды, і пры мне, і пасля мяне", — заявіў Лукашэнка.

Захаванне прадпрыемстваў, на яго думку, гэта і захаванне эканамічнай базы, працоўных месцаў для будучых пакаленняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі