Лукашэнка ляціць у Расію 17 ліпеня
![Лукашэнка ляціць у Расію 17 ліпеня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/orig-155911164398c6b11552ad473106113174f0c2f1c9.jpeg.webp?itok=SMtMoqCk)
Аляксандр Лукашэнка ляціць у Расію з рабочым візітам 17 ліпеня. Як інфармуе БЕЛТА, у гэты дзень у яго будзе нефармальная сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Верагодна яна адбудзецца на Валааме. Гэта востраў у паўночнай частцы Ладажскага возера, дзе знаходзіцца знакаміты Валаамскі мужчынскі манастыр. Раней сустрэчу там з беларускім кіраўніком анансаваў Пуцін. І Лукашэнка пацвердзіў, што такая прапанова ёсць.
Афіцыйная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна мусіць адбыцца 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу падчас пленарнага пасяджэння VI Форума рэгіёнаў Беларусі і РФ. Яны правядуць двухбаковыя перамовы, падчас якіх важнае месца зойме "узаемадзеянне ў рамках саюзнай дзяржавы".