Лукашэнка ляціць у Маскву да Пуціна

Аляксандр Лукашэнка ляціць у Маскву да Уладзіміра Пуціна. Як паведамляе БЕЛТА, іх сустрэча запланаваная на 11 сакавіка.

Лукашэнка і Пуцін будуць абмяркоўваць вайну ва Украіне, "актуальныя пытанні двухбаковых дачыненняў" і "эканамічнае ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага ціску".

Перад ад'ездам Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцтвам Мінабароны РБ вопыт вайны ва Украіне. На гэтай нарадзе ён і сказаў, што напярэдадні яму патэлефанаваў Пуцін. Відаць, тады Лукашэнка і даведаўся пра запланаваны візіт у Маскву.

Расія знаходзіцца пад жорсткімі санкцыямі Захаду за агрэсію супраць Украіны. Новыя санкцыі, як саюзнік РФ, атрымала і Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.