Лукашэнка абмеркаваў са сваімі генераламі вопыт вайны ва Украіне

Лукашэнка абмеркаваў са сваімі генераламі вопыт вайны ва Украіне

10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцтвам Мінабароны РБ вопыт вайны ва Украіне, з улікам якога мусіць развівацца беларуская армія. "Нам яшчэ трэба будзе абагульніць і вывучыць вопыт вядзення баявых дзеянняў у цэлым за ўвесь перыяд аперацыі ва Украіне, — цытуе яго словы прэс-служба. — Ад гэтага нікуды не дзенешся".

Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што "спакойна не будзе". Яго турбуюць нейкія "найміты", якія "рухаюцца паралельна беларуска-украінскай мяжы ў накірунку Чарнобыля", але не пераходзяць мяжу. Ён спасылаецца на "некалькі крыніц" з разведкі і патрабуе не дапусціць гэтых таямнічых людзей у Беларусь.

У чарговы раз на нарадзе было заяўлена, што РБ не дапусціць "удару ў спіну" Расіі і нікога не збіраецца "правакаваць". Высвятляецца, што напярэдадні ўвечары Аляксандр Лукашэнка размаўляў з Уладзімірам Пуціным.

Лукашэнка абмеркаваў са сваімі генераламі вопыт вайны ва Украіне
Удзельнікі нарады 10 сакавіка 2022-га / president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі