Лукашэнка казаў, што "пайшло зніжэнне", аднак новых выпадкаў COVID-19 зноў больш
![Лукашэнка казаў, што "пайшло зніжэнне", аднак новых выпадкаў COVID-19 зноў больш](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2b54ec033ef5ee873795074425a20837.jpg.webp?itok=QojxQmQF)
8 снежня падчас наведвання Стаўбцоўскай цэнтральнай райбальніцы Аляксандр Лукашэнка сказаў пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі наступнае: "Бачыце, ужо пайшло зніжэнне". Сапраўды, у аўторак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя аб'явіла пра 1649 новых выпадкаў за суткі. Аднак у сераду паведамляе пра 1851 новых выпадкаў. Зноў істотны рост. Агулам ужо зарэгістраваны 152 453 выпадкі заражэння.
![Лукашэнка казаў, што "пайшло зніжэнне", аднак новых выпадкаў COVID-19 зноў больш](/sites/default/files/paragraphs/image/22_8.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.