Вы тут

Лукашэнка: калі не падабаецца прэзідэнт, гэта могуць вырашыць толькі выбары

Аляксандр Лукашэнка на "Гарызонце" / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што сысці з пасады ён можа толькі ў выніку выбараў. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі на завод "Гарызонт" 5 студзеня. 

Паводле БЕЛТА, на заводзе Лукашэнку папрасілі пракаментаваць рашэнне абвясціць 2021-ы — Годам народнага адзінства. 

"Я проста хачу пацвердзіць, што я гэта рабіў не для таго, каб нешта камусьці паказаць. Хоць і ў гэтым, напэўна, ёсць сэнс, каб людзі разумелі, што я не вораг уласнаму народу і сам сабе перш за ўсё. Я хачу, каб у краіне было ціха і спакойна. Напэўна, вы і самі гэтага хочаце. Калі вам не падабаецца цяперашні прэзідэнт, то толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытанне", — заявіў Лукашэнка.

Між тым, менавіта масавыя фальсіфікацыі на выбарах з боку ўлады ў жніўні 2020-га прывялі да вулічных пратэстаў, якія працягваюцца ўжо амаль пяць месяцаў. 

Гэтыя ж фальсіфікацыі паслужылі прычынай таго, што ўвесь склад Цэнтрвыбаркама трапіў у "чорныя" спісы Еўрасаюза і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.