Лукашэнка: ІТ — добра, але тэхналогіі пакуль не могуць цалкам замяніць чалавека

Лукашэнка: ІТ — добра, але тэхналогіі пакуль не могуць цалкам замяніць чалавека

Аляксандр Лукашэнка заклікаў хутчэй укараняць "лічбу" ў беларускай эканоміцы, у сацыяльнай сферы. 7 ліпеня, выступаючы перад актывам Мінска, ён шмат гаварыў на гэтую тэму.

"Мы ж IT-краіну вырашылі пабудаваць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — І дзе гэта рабіць перш за ўсё, як не ў Мінску? Новыя інфармацыйныя тэхналогіі — гэта разумны горад, паслугі, грамадская бяспека".

Па словах кіраўніка дзяржавы, без гэтага сталіца проста спыніцца ў сваім развіцці. Але, як часта бывае ў выступах Аляксандра Лукашэнкі, ён згадаў і пра іншы бок гэтага пытання. Паводле яго слоў, ІТ — гэта добра, але пакуль шмат дзе тэхналогіі не могуць цалкам замяніць чалавека.

У сваім выступе Лукашэнка згадаў Парк высокіх тэхналогій, які летась забяспечыў экспарт паслуг у памеры 2 млрд долараў. Ён гаварыў пра больш за 800 кампаній, якія працуюць у ПВТ і даюць працу некалькім дзясяткам тысяч чалавек. "А гэта ўсё мінчукі, якія кормяць свае сем'і і, як вы ведаеце, кормяць някепска", — адзначыў беларускі кіраўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі