Лукашэнка і Пуцін прыбылі ў храм Хрыста Збаўцы, каб ушанаваць Патрыярха Кірыла

Лукашэнка і Пуцін прыбылі ў храм Хрыста Збаўцы, каб ушанаваць Патрыярха Кірыла

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прыбылі ў маскоўскі храм Хрыста Збаўцы, інфармуе БЕЛТА. Там кіраўнікі дзвюх дзяржаваў прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якому напярэдадні споўнілася 70 гадоў.

Лукашэнка і Пуцін уручаць Патрыярху падарункі. Чакаецца, што кіраўнік Беларусі выступіць з віншавальнай прамовай.

Сваё 70-годдзе патрыярх Кірыл адзначыў 20 лістапада. Ён узначальвае Рускую Праваслаўную царкву з 1 лютага 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі