Лукашэнка і Пуцін працягваюць сустрэчу з удзелам чальцоў дэлегацый

3 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі ў Санкт-Пецярбургу сустрэчу ў фармаце “сам на сам”. Яна працягвалася некалькі гадзінаў. Пасля кіраўнікі краін працягнулі сустрэчу ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі.

Падрабязнасці перамоваў пакуль невядомыя. Але меркавалася, што адной з галоўных тэмаў стане вырашэнне канфліктнай сітуацыі па цане на расійскі газ для Беларусі і па пастаўках нафты. Раней Масква заяўляла, што беларускі бок мае запазычанасць за пастаўлены газ у памеры 700 млн долараў. У Мінску гэты доўг не прызнаюць.

Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі праходзіць на фоне трагічнай падзеі — у метро Санкт-Пецярбурга адбыўся выбух, загінулі 10 чалавек, каля 40 былі параненыя.