Лукашэнка хоча прагматычных адносін з ЕС без выбару паміж Усходам і Захадам

Лукашэнка хоча прагматычных адносін з ЕС без выбару паміж Усходам і Захадам

Беларусь хоча выбудоўваць прагматычныя адносіны з Еўрасаюзам, але не рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат ад амбасадараў замежных дзяржаў, .

"Мы нацэленыя на выбудоўванне добрасуседскіх і прагматычных адносін з Саюзам, якія не прадугледжваюць выбару паміж Усходам і Захадам. Але, праўда, Еўрасаюз ад нас гэтага і не патрабуе", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. Ён прапанаваў таксама спалучаць "еўрапейскі і еўразійскі інтэграцыйныя працэсы".

Лукашэнка назваў ЕС адным з найбольш значных гандлёвых партнёраў Беларусі, важнай крыніцай інавацый, неабходных для мадэрнізацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі.

Разам з тым ён назваў развіццё сувязяў з Расіяй безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў, калі прымаў даверчую грамату ад расійскага амбасадара Дзмітрыя Мезенцава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі