Лукашэнка глядзеў на тэлеканале свой выступ і заўважыў грубую памылку

Лукашэнка глядзеў на тэлеканале свой выступ і заўважыў грубую памылку

Аляксандр Лукашэнка глядзеў на тэлеканале свой выступ у Іўеўскім раёне і заўважыў "грубую памылку". Ён "абмовіўся", пераблытаў Капыльскі і Крупскі раёны. Лукашэнка анансаваў шэраг сваіх паездак і сказаў: "...Капыль у Мінскай вобласці (таксама туды паеду)".

Увечары 21 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" з'явілася "важнае ўдакладненне". Было паведамлена, што Аляксандр Лукашэнка, "праглядаючы выпуск дзённых навінаў на адным з тэлеканалаў... заўважыў сваю памылку і, назваўшы яе грубай, даручыў нам яе выправіць". "Цяпер ужо дакладна на поўначы Мінскай вобласці кіраўніка дзяржавы рыхтуецца сустракаць Крупскі раён", — сказала дыктарка.

Цікава, што ў справаздачы пра паездку на сайце кіраўніка дзяржавы дагэтуль гэтую памылку не выправілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі