Лукашэнка гаварыў пра "лішнюю колькасць сілавых структур" у Беларусі

Лукашэнка гаварыў пра "лішнюю колькасць сілавых структур" у Беларусі

10 лістапада Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную развіццю дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У сваёй прамове ён адзначыў, што на сённяшні дзень неабходна комплексна ацаніць становішча спраў у сферы нацбяспекі, а таксама вызначыцца з перспектывамі праваахоўнай сістэмы. Паводле слоў Лукашэнкі, важна, каб сілавікі былі гатовыя да розных варыянтаў развіцця сітуацыі ў свеце, маглі спрагназаваць і папярэдзіць надыход магчымых негатыўных наступстваў для нашай краіны. Кожнае ведамства мусіць мець "глыбока прадуманую стратэгію сваёй дзейнасці", адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра амтымізацыі сілаў і сродкаў. "Мы не такія заможныя, каб утрымліваць лішнюю колькасць сілавых структур. У той жа час і спрашчэнствам займацца нельга. У адваротным выпадку можна даскарачацца да таго, што ў нас сістэма будзе, але яна апынецца непрацаздольнай", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што сілавікі павінны пазбавіцца "ад лішніх, часам надуманых функцый, у тым ліку кантрольных". Ён лічыць недапушчальным, каб кантралёры хадзілі па прадпрыемствах і "стваралі дадатковыя цяжкасці", замест таго, каб аказваць "рэальную дапамогу эканоміцы". У гэтай справе ёсць абгрунтаваныя скаргі, падкрэсліў Лукашэнка. Праверкі трэба рабіць выключна тады, калі ў сілавікоў ёсць "аб'ектыўны аператыўны матэрыял".

Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні гендырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка напісаў Аляксандру Лукашэнку, што працы яго прадпрыемства перашкаджаюць сілавікі. З гэтай нагоды кіраўнік дзяржавы тады праводзіў нараду.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі