Вы тут

Лукашэнка: футбалісты, хакеісты толькі грошы атрымліваюць, а краіну ганьбяць

Аляксандр Лукашэнка на Алімпійскім сходзе / БЕЛТА

Футбалісты, хакеісты толькі грошы атрымліваюць, а краіну ганьбяць. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на Алімпійскім сходзе, які праходзіць у Мінску. Кіраўнік дзяржавы і прэзідэнт НАК эмацыйна выказваецца пра прычыны праблем айчыннага спорту. Імі ён лічыць "неарганізаванасць і безадказнасць". І гэта пры тым, што ў нашай краіне такая ўвага да спорту, якой няма нідзе, падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што спартыўныя аб'екты не прыносяць вялікіх грошай, але павінны хоць бы акупляцца (асабліва тэніс), інфармуе БЕЛТА. Таксама ён лічыць, што паспяховыя спартсмены, якія "зарабілі грошай", павінны рабіць унёсак у развіццё беларускага спорту і дапамагаць іншым атлетам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.