Лукашэнка еў марожанае пад сваім партрэтам і гартаў газету з "Пагоняй"

Там Аляксандру Лукашэнку, між іншым, распавядалі пра таямніцы вырабу "сапраўднага марожанага". Ён слухаў, слухаў, а пасля ўзяў з лядоўні марожанае ў шакаладнай глазуры ды адзначыў, што "яму ёсць каму расказаць пра марожанае". Таксама Лукашэнка прыгадаў, як хлапчуком выпрошваў у маці 2 рублі і на ровары ехаў у іншую вёску за 10 кіламетраў, каб паесці марожанага.

Лукашэнка: "Я з'ядаў 10 порцый квадратнага марожанага. Дзесяць! За раз: адно, другое, трэцяе... Не з'язджаў, пакуль дзесяць штук не з'ядаў".

Таксама Лукашэнку ў Бялынічах падаравалі падшыўкі газет пачатку 1990-х гадоў. Сярод іх была і газета "Звязда", якая ў той час выходзіла з гербам "Пагоня".

На відэа гл. ад 7.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі