Лукашэнка — у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі

Лукашэнка — у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі

30 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведвае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава пад Мінскам. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўніку дзяржавы распавядуць пра стан і перспектывы развіцця гэтай буйной лячэбна-дыягнастычнай і навукова-адукацыйнай установы. Таксама гаворка пойдзе пра сітуацыю ва ўсёй сістэме аховы здароўя Беларусі.

Да візіту Лукашэнкі прымеркавана адкрыццё на тэрыторыі цэнтра пансіянату. Таксама ён агледзіць новы комплекс інтэрнатаў маласямейнага тыпу для медработнікаў. Кіраўнік дзяржавы выслухае даклад пра будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў у Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі