Лукашэнка чакае ад Бабіча "яркага росквіту" адносінаў з Расіяй

Фота: прэс-служба Лукашэнкі
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 10 кастрычніка з новым паслом Расіі ў Мінску Міхаілам Бабічам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў СМІ перад прызначэннем было шмат негатыву ў дачыненні Бабіча. "Дык вось, самае галоўнае, што я хацеў сказаць публічна: не дачакаюцца!" — заявіў сёння Лукашэнка.

Лідар Беларусі хоча, каб перыяд працы Міхаіла Бабіча "у пасольстве нашай брацкай Расіі ў Беларусі быў самым актыўным, эфектыўным і прарыўным". "Гэта будзе перыяд самага яркага росквіту нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй", — упэўнены ён.

Лукашэнка таксама распавёў, што неаднаразова абмяркоўваў кандыдатуру Бабіча з Уладзімірам Пуціным. Паводле яго слоў, расійскі лідар, надзяляючы амбасадара ў Мінску дадатковымі паўнамоцтвамі, хацеў падкрэсліць, што "Беларусь — гэта найважнейшая сёння краіна, з якой Расія будзе выстройваць адносіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі