Лукашэнка бліжэйшым часам плануе наведаць Рыгу

Лукашэнка бліжэйшым часам плануе наведаць Рыгу

Аляксандр Лукашэнка плануе бліжэйшым часам наведаць Рыгу. Пра гэта ён заявіў 26 ліпеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам у Мінску. 

Лукашэнка згадаў, што беларусы, якія наведваюць латвійскую сталіцу, выказваюць захапленне ад убачанага, як і латвійскі міністр ад Мінска. Кіраўнік Беларусі заявіў, быццам канцэпцыя развіцця Мінска грунтуецца на стварэнні камфортных умоваў для яго жыхароў, у тым ліку гэта паркавыя зоны, набярэжная Свіслачы.

Беларусь, па словах Лукашэнкі, будзе развіваць з Латвіяй найперш гандлёва-эканамічныя адносіны, бо гэта база, на якой будуюцца палітычныя і дыпламатычныя адносіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі