Лукашэнка: Беларусь купіла ў Расіі "Іскандэры" і С-400
![Лукашэнка: Беларусь купіла ў Расіі "Іскандэры" і С-400](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/iskandery-1905.jpg.webp?itok=Q1bOB1Ro)
Афіцыйны Мінск закупіў у Расіі ракетныя комплексы "Іскандэр" і С-400. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным.
"Мы дамовіліся з Пуціным. Мы купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых "Іскандэраў", С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Раней Лукашэнка заяўляў, што з Беларусі не будуць выводзіцца расійскія ракетныя комплексы, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны: "Мы з Расіяй дамовіліся, што, напэўна, мы пакінем С-400, якія ў нас ёсць".
Таксама сёння ён заявіў, што ў Беларусі пры дапамозе Расіі ствараюць свой ракетны коплекс: "Мы самі яго зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца гэтага года атрымаем ужо ракету тыпу "Іскандэр". Вельмі добрую зброю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.