Лукашэнка — аб рабаўніку банка ў Магілёве: Правільна, што дзейнічалі жорстка

Лукашэнка — аб рабаўніку банка ў Магілёве: Правільна, што дзейнічалі жорстка

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў міліцыянтам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні рабаўніка банка ў Магілёве. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

"Я і вам, і хлопцам з Магілёўскай вобласці вельмі дзякую за прафесіяналізм, які праявілі пры затрыманні асабліва небяспечнага злачынцы, які захапіў адно з аддзяленняў банка і спрабаваў узяць у закладнікі людзей. Асабліва таму хлопцу, які выказаў жаданне, вобразна кажучы, нейтралізаваць яго, сеўшы за руль аўтамабіля, і тым хлопцам, якія затрымалі", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Па яго словах, гэта была адна з найлепшых аперацый беларускай міліцыі. Лукашэнка падкрэсліў, што ён быў у курсе аперацыі з першых яе хвілін. "Правільна, што хлопцы дзейнічалі жорстка", — заявіў ён.

Кіраўнік Беларусі параўнаў падобныя злачынствы з тэрактам, бо нявінным людзям пры гэтым пагражае небяспека. "Таму рэакцыя павінна быць вельмі жорсткай. Амаль так дзейнічалі супрацоўнікі АМАПу, міліцыі. Малайцы!" — пахваліў ён удзельнікаў аперацыі. 

Лукашэнка вырашыў узнагародзіць праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай спеаперацыі і даручыў Ігару Шуневічу пракантраляваць, каб былі адзначаныя заслугі ўсіх, хто рызыкаваў жыццём.

Міністр унутраных спраў паведаміў, што міліцыянтам дапамог праведзены зусім нядаўна эксперымент. Па яго словах у кожнай вобласці створанае мікрападраздзяленне, якое трэніруюць байцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз". "У гэтым выпадку АМАП сыграў ролю падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам і выканаў гэтую задачу", — патлумачыў Шуневіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі