Лукашэнка расказаў, хто будзе лячыцца ў медцэнтры ў Ждановічах

Лукашэнка расказаў, хто будзе лячыцца ў медцэнтры ў Ждановічах

У клінічным медцэнтры, які дабудоўваецца ў Ждановічах пад Мінскам, будуць абслугоўвацца як чыноўнікі, так і звычайныя грамадзяне. Пра гэта 7 снежня на нарадзе па пытаннях медыцынскага абслугоўвання ў гэтым медцэнтры заявіў Аляксандр Лукашэнка

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што будаўніцтва клінікі ў Ждановічах шырока абмяркоўваецца ў грамадстве. "Я падкрэсліваю: па абслугоўванні нашага насельніцтва, не толькі, як пішуць або разважаюць, чыноўнікаў ці дзяржаўных службоўцаў, хоць не без гэтага", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён распавёў, што ў Мінску планавалася пабудаваць за кошт горада вялізную лякарню. Яе кошт вагаўся ад 300 да 500 млн еўра — у залежнасці ад абсталявання. "Вядома, такіх грошай у дзяржаве сёння няма. Танней яна абыйсціся і не магла, таму што хлеў будаваць сёння не толькі ў Мінску, але і ў іншым горадзе непрымальна. Скупы плаціць двойчы", — канстатаваў Лукашэнка.

Тады кіраўнік дзяржавы вырашыў перадаць ва ўласнасць Мінска Рэспубліканскі клінічны медцэнтр, і ўзвесці невялікі, але сучасны медцэнтр у Ждановічах. Па яго словах, на гэтым удалося зэканоміць каля 400 мільёнаў еўра. 

"Не хаваю: была пастаўленая задача на базе гэтага цэнтра стварыць суперсучасны шпіталь, дзе будуць адпрацоўвацца найноўшыя тэхналогіі. Абслугоўвацца там будзе 3-4 тысячы дзяржслужбоўцаў, астатнія — звычайныя грамадзяне, людзі, якія з савецкіх часоў стаяць на ўліку, якія заслужылі абслугоўвацца ў падобным цэнтры. Так ва ўсіх дзяржавах прынята", — патлумачыў Лукашэнка.

Паслугамі новага медцэнтра змогуць скарыстацца і звычайныя грамадзяне, але — платна. "Калі цябе не задавальняе абслугоўванне ў нейкі мінскай лякарні, ты можаш прыйсці, заплаціць грошы (паколькі не па месцы будзеш абслугоўвацца) і абслужыцца тут. Што ў нас мала багатых людзей, якія сёння гатовыя заплаціць грошы і правесці нейкія даследаванні, каб выявіць дакладны дыягназ?" — разважае Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы кажа, што такія медцэнтры, якія будуць перадаваць самыя сучасныя тэхналогіі ў іншыя бальніцы і клінікі, плануецца адкрыць у кожнай вобласці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі