Lufthansa адмяняе амаль 4 тысячы рэйсаў з-за страйку пілотаў

Агулам Lufthansa адменіць каля 3800 рэйсаў, змены закрануць прыблізна 420 тысяч пасажыраў. За тры дні запланаванага страйку адбудуцца не больш за 500 рэйсаў, адзначае ВВС.



Пілоты абвясцілі пра будучы страйк на наступны дзень пасля таго, як Lufthansa была вымушаная адмяніць 600 рэйсаў з-за забастоўкі персаналу ў нямецкіх аэрапортах.



Яны патрабуюць павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоваў працы пілотаў перадпенсійнага ўзросту.



Фота — inright.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі