“Луч” выпусціў гадзіннікі са сталінкай, панэлькай і "Траецкім"

Гэтая новая калекцыя называецца "Аблічча Мінска" / luch.by

Гэтая новая калекцыя называецца "Аблічча Мінска" / luch.by

Гадзіннікавы завод "Луч" выпусціў калекцыю "Аблічча Мінска". Цыферблаты мадэляў адсылаюць да вядомай мінскай архітэктуры.

"Які ён, Мінск? Палатно са сталінскага ампіру, сплеценага з панэлькамі, месцамі ўбудоўваецца сучасная архітэктура і невялікія астраўкі з дамоў да пачатку ХХ стагоддзя, а паміж усім гэтым прасочваецца Свіслач з паркамі — неяк так можна апісаць тыповае аблічча Мінска", — расказвае дызайнерка Ліза Хіхлушка.

Гэта лімітаваная калекцыя. У ёй будзе тры тыпы дызайну цыферблатаў: "Панэлька", "Сталінка" і "Траецкае".

Дызайнерка "архітэктурных" гадзіннікаў таксама працуе з іншымі беларускімі брэндамі — “Марк Фармэль”, Vokladki, “Холад”.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі