Вы тут

“Лошки-петушки” ды іншыя героі кнігі Аляксандра Чарнухі “Свиньи”. Стрым

Аляксандр Чарнуха / архіў

Беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха напісаў кнігу з гучнай назвай “Свиньи”, прэзентацыя якой адбудзецца ў хуткім часе ў Польшчы. Пасля папяровую і электронную версіі можна будзе замовіць праз адмысловы сайт.

“На жаль, гэтая кніга напісана па-руску, — кажа пра свой твор аўтар. — Я зрабіў гэта наўмысна, таму што ў сістэме каардынат, пабудаванай у рамане, не існуе беларускай мовы і культуры. Іх праглынуў “русский мир”, абсмактаў косткі, званітаваў вантробамі і крывавым драпежнікам паскакаў далей у пошуках новай ахвяры”.

У чым галоўная ідэя кнігі і што натхніла на яе напісанне? Хто галоўныя героі рамана і ці знайшлося ў ягоным змесце месца падзеям, якія адбываліся ці працягваюць адбывацца ў Беларусі? 

На гэтыя ды іншыя пытанні шукаем адказы ў эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.