Ліз Трас — новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі

Ліз Трас — новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі (трэцяя жанчына на гэтай пасадзе). За яе прагаласавалі больш за 80 тысяч членаў кіруючай кансерватыўнай партыі. За асноўнага саперніка Трас Рышы Сунака — 60 тысяч, піша "Бі-Бі-Сі".

Борыс Джонсан мусіць у бліжэйшы час перадаць Ліз Трас свае паўнамоцтвы.

Ліз Трас 47 гадоў. Яна ў палітыцы ўжо амаль тры дзесяцігоддзі. Была міністрам навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі, міністрам юстыцыі, знешняга гандлю, міністрам замежных спраў (з верасня 2021-га). Трас — адна з першых сярод еўрапейскіх палітыкаў адкрыта сказала не пра жаданне заканчэння вайны ва Украіне, а пра жаданне пройгрышу Расіі.

Пасля адстаўкі Джонсана Ліз Трас разглядалася як адзін з асноўных кандыдатаў на пасаду прэм'ера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.