Жорстка, яшчэ больш жорстка: што кандыдаты ў прэм'еры Брытаніі кажуць пра вайну

Некаторыя прэтэндэнты на прэм'ерскую пасаду ўжо выбылі​ / Guardian
Некаторыя прэтэндэнты на прэм'ерскую пасаду ўжо выбылі​ / Guardian

Пасля адстаўкі з пасады лідара Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра Борыса Джонсана расійская (а з ёй — і беларуская) прапаганда так радавалася, што амаль пырскала слінай. Маўляў, палітык паплаціўся за недальнабачнасць, і яго "заляцанні з Украінай" ні да чога добрага не прывялі. Вядома, не ў інтарэсах прапагандыстаў было тлумачыць, што прычынай для адстаўкі стала не знешняя палітыка, а чарада ўнутраных скандалаў. Пра тое, што пасля Джонсана прыйдзе не менш жорсткі крытык расійскага рэжыму, яны таксама маўчаць.

А Еўрарадыё расказвае пра пазіцыю шасці кандыдатаў па тэме нападу Расіі на Украіну. Прэтэндэнтаў ранжыруем у залежнасці ад імавернасці заняць пасаду прэм'ер-міністра: ад менш да больш імавернага.

 

Суэла Бравэрман

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

42-гадовая дачка імігрантаў з Кеніі і Маўрыкія Бравэрман знайшла сябе сярод палітыкаў-кансерватараў. Яна крытыкуе занадта мяккае міграцыйнае заканадаўства, выступае супраць абароны правоў трансгендараў і ў свой час галасавала супраць ухвалення аднаполых шлюбаў. Як і многія іншыя аднапартыйцы, яна выступае супраць падвышэння падаткаў для багатых і падтрымлівала брэксіт.

Штрых да партрэта: "Маё паходжанне — тое, што дазваляе ганарыцца Брытаніяй, брытанскай гісторыяй, гасціннасцю Брытаніі. Мае бацькі нарадзіліся ў часы Брытанскай імперыі. Яны прыехалі ў гэтую краіну з велізарнай любоўю да Брытанскай імперыі", — казала Бравэрман у адным з інтэрв'ю.

Што да пазіцыі па расійска-ўкраінскай вайне, тут Бравэрман трымае жорсткую лінію. Напрыклад, яна заяўляла, што дзеянні расійскіх войскаў могуць мець прыкметы генацыду. У якасці генеральнага аторнэй (нешта паміж пракурорам і міністрам юстыцыі) Англіі і Уэльса яна ў траўні наведала Украіну.

"Расія прынесла ва Украіну варварства і здзейсніла гнюсныя зверствы, у тым ліку ў дачыненні да жанчын. [...] Я ўпэўненая, што брытанскі досвед дапаможа Ірыне [Венядзіктавай, генпракурору Украіны. — Еўрарадыё] і яе камандзе раскрыць праўду і прыцягнуць пуцінскі рэжым да адказнасці за свае дзеянні. Справядлівасць пераможа", — выказвалася яна.

 

Том Тугендхат

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

49-гадовы кіраўнік парламенцкага камітэта па замежных справах Тугендхат ва ўнутраных справах больш памяркоўны, чым Бравэрман. Прынамсі, гучных адыёзных ініцыятыў і рашэнняў у яго не было. 

Затое Тугендхат актыўны ў міжнародных адносінах: настойвае на падтрымцы Ізраіля ў канфлікце з Палесцінай, а пасля спробы атручвання Скрыпалёў у Солсберы назваў гэта "калі не актам вайны, то падобным актам" з боку Расіі.

Вайну ва Украіне Тугендхат наўпрост называе злачынствам супраць міру, правёўшы паралель з рашэннем Нюрнбергскага працэсу па Другой сусветнай. Таксама ён выступае за большую падтрымку Кіева з боку афіцыйнага Лондана.

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

Равесніца Суэлы Бравэрман Кемі Бадэнах шмат у чым да яе падобная: таксама з сям'і эмігрантаў (нігерыйскіх) і таксама займае вельмі кансерватыўную пазіцыю. Што дзіўна, улічваючы, што Бадэнах працавала міністрам па пытаннях раўнапраўя. 

Уласна, таму яна і трапляла ў шэраг скандалаў, калі ў СМІ прасачыліся запісы з яе трансфобнымі выказваннямі. У справах унутранай палітыкі яна таксама падобная да Бравэрман: падтрымала брэксіт, выступае супраць падвышэння падаткаў і далей па спісе.

Пазіцыя па міжнароднай палітыцы ў Бадэнах артыкуляваная не так выразна. Вядома, у вайне яна падтрымлівае Украіну: напрыклад, у сакавіку наведвала ўкраінскі сабор у Лондане ў знак падтрымкі. Аднак гучных заяў пра пастаўкі (або іх згортванне) узбраення і фінансаў дэпутат пакуль не рабіла.

Зрэшты, улічваючы настроі ў цэлым у Кансерватыўнай партыі, нават калі яна стане прэм'ер-міністрам, наўрад ці зможа сур'ёзна змяніць курс у знешняй палітыцы. Пытанне будзе толькі ў тым, як яна будзе дзейнічаць: жорстка ці яшчэ больш жорстка.

 

Ліз Трас

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

Дзейная міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас у палітыцы ўжо амаль тры дзесяцігоддзі. Праўда, у МЗС яна прыйшла адносна нядаўна: увосень 2021-га. І да гэтага часу галоўным яе выпрабаваннем ёсць якраз вайна ва Украіне.

У гэтым пытанні Трас непрымірымая: яна была адным з першых еўрапейскіх палітыкаў, якія адкрыта сказалі не пра жаданне заканчэння вайны, а пра жаданне пройгрышу Расіі. "Вайна ва Украіне — гэта наша агульная вайна, паколькі перамога Украіны — гэта стратэгічны імператыў для ўсіх нас. [...] Неабходна пастаўляць Украіне цяжкія ўзбраенні, танкі і самалёты — мы павінны выкарыстаць нашы запасы і павялічыць вытворчасць. [...] Мы павінны гарантаваць, каб не толькі Украіна, але і балканскія краіны, і такія краіны, як Малдова і Грузія, мелі магчымасць абараніць сваю незалежнасць і свабоду", — заяўляла яна яшчэ ў красавіку.

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

Малодшы міністр гандлю Вялікабрытаніі 49-гадовая Пэні Мордант уваходзіць у лік фаварытаў на пасаду лідара кансерватараў. 

У яе паслужным спісе: некалькі міністэрскіх партфеляў, у тым ліку некалькі месяцаў знаходжання на пасадзе міністра абароны Вялікабрытаніі. Хоць Мордант падтрымлівала брэксіт, яна куды больш памяркоўная кансерватарка, чым Бадэнах і Бравэрман, чаму і не трапляла ні ў якія гучныя скандалы.

Неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну Мордант дапамагала адпраўляць туды гуманітарныя грузы і дапамогу ў выглядзе касак і іншага рыштунку. Пасля сустрэчы з групай украінскіх дэпутатаў Мордант называла вайну "варварскай", Пуцін жа атрымаў ад яе эпітэт "бесчалавечны".

У сваіх нядаўніх выступах Мордант заявіла пра працяг падтрымкі Украіны. Таксама, па яе словах, Кіеў не павінен рабіць ніякіх тэрытарыяльных саступак Расіі ў гэтай вайне.

Дарэчы, у свой час прыцягваў увагу Мордант і палітычны крызіс у Беларусі: яна публічна вітала ўвядзенне санкцый супраць беларускага рэжыму.

 

Рышы Сунак

Жёстко, ещё жёстче: что кандидаты в премьеры Великобритании говорят о войне

Былы кіраўнік Мінфіна Вялікабрытаніі 42-гадовы Рышы Сунак таксама родам з сям'і эмігрантаў. Ён працаваў фінансістам, пакуль у пачатку дзясятых не прыйшоў у палітыку — і адразу паспяхова.

За апошнія некалькі гадоў ён прайшоў шлях ад дэпутата да кіраўніка казначэйства. На гэтай пасадзе нараканняў у большасці брытанцаў не выклікаў: вылучаў вялікія сродкі на падтрымку бізнесу ў пандэмію, хоць, вядома, мерамі былі задаволеныя не ўсе. У прэсе больш мусіравалася не яго падатковая рэформа або рашэнні па ключавой стаўцы, а жонка Мурці, якая з'яўляецца дачкой індыйскага мільярдэра.

Хоць Сунак сканцэнтраваны на ўнутраных эканамічных праблемах Вялікабрытаніі, "на другі план" Украіна наўрад ці адыдзе.

"Вялікабрытанія знаходзіцца на перадавой, аказваючы эканамічную, гуманітарную і ваенную падтрымку Украіне, і мы нястомна працуем, каб пакласці канец гэтаму канфлікту", — казаў ён пасля прыняцця рашэння аб чарговым выдзяленні буйной сумы грошай Кіеву.

Таксама Сунак заклікае міжнародныя арганізацыі хутчэй і больш актыўна аказваць Украіне дапамогу — фінансавую, гуманітарную і ваенную. "Вялікабрытанія рашуча падтрымлівае Украіну, і мы не супакоімся, пакуль не скончыцца гэтая жудасная вайна", — заяўляў Сунак.

 

Калі абяруць прэм'ер-міністра?

Ужо 14 ліпеня ў новым раўндзе галасавання адсеецца кандыдат, які набярэ менш за ўсё галасоў. Далей гэтая працэдура паўторыцца яшчэ некалькі разоў, пакуль кандыдатаў на пасаду лідара партыі і, адпаведна, прэм'ер-міністра не застанецца двое.

На гэтым этапе кандыдатаў адбіраюць сябры парламента ад партыі. А вось 5 верасня, на фінальным галасаванні, вырашаць будуць ужо ўсе сябры Кансерватыўнай партыі. Тады і стане канчаткова вядома, хто заменіць Борыса Джонсана на пасадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі