Ліянэль Месі забіў тры галы і вывеў зборную Аргенціны на чэмпіянат свету. Відэа

Ліянэль Месі забіў тры галы і вывеў зборную Аргенціны на чэмпіянат свету. Відэа

Ліянэль Месі забіў тры галы ў гасцях Эквадору і вывеў зборную Аргенціны на чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі. У заключным матчы адбору аргенцінцы атрымалі валявую перамогу — 3:1. Рамарыё Ібара адкрыў лік на 1-й хвіліне паядынку, Месі адказаў дакладнымі ўдарамі на 12-й, 20-й і 62-й хвілінах.

Паўднёваамерыканскі турнір выйграла зборная Бразіліі — 41 ачко, Уругвай набраў 31 ачко, Аргенціна — 28, Калумбія — 27 ачкоў. Зборная Перу з 26 ачкамі заняла пятае месца і ў стыкавых матчах з Новай Зеландыяй пазмагаецца за пуцёўку на сусветнае першынство. А вось зборная Чылі, якая прайграла Бразіліі з лікам 0:3, у Маскву не патрапіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі