Вы тут

Ліянэль Месі шосты раз і трэці раз запар атрымае "Залатую буцу"

Ліянэль Месі / Reuters

Ліянэль Месі шосты раз (гэта рэкорд!) і трэці раз запар атрымае "Залатую буцу". Яна ўручаецца найлепшаму бамбардзіру еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў (пры гэтым колькасць забітых мячоў памнажаецца на каэфіцыент чэмпіянату). На рахунку нападаючага "Барселоны" 36 галоў у 34 матчах.

Месі атрымліваў "Залатую буцу" ў 2010, 2012, 2013, 2017 і 2018 гадах. 24 чэрвеня футбалісту споўніцца 32 гады.

Reuters