Вы тут

Літва збіраецца будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю

На літоўска-беларускай мяжы /Reuters

Літва збіраецца будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю. Такім чынам літоўскія ўлады спадзяюцца спыніць плынь нелегалаў, якія прыходзяць з тэрыторыі нашай краіны.

У інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Zeitung прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ пацвердзіла намер пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю, на што спатрэбіцца 40 млн еўра. Узвядзенне сцяны плануецца скончыць у другой палове 2022 года. Але, на думку Шыманітэ, сцяна — не галоўнае, што мусіць спыніць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. А галоўнае — "зразумелы меседж: кожны, хто трапіць сюды нелегальна, будзе адпраўлены назад. Застануцца толькі тыя, супраць каго сапраўды вядзецца палітычны пераслед".

З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі 1416 нелегалаў (большасць — з Іраку). Гэта ў 17 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. У Літве абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі афіцыйны Мінск, які такім чынам можа адказваць на санкцыі.

Літву наведаў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, які вывучаў праблему з незаконнай міграцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.