Літва заплаціць мігрантам па 1000 еўра, калі яны вернуцца на радзіму

Літва заплаціць мігрантам па 1000 еўра, калі яны вернуцца на радзіму

Літва будзе плаціць 1000 еўра бежанцам, якія захочуць вярнуцца на радзіму. Раней краіна гатовая была плаціць 300 еўра.

Па словах кіраўніцы літоўскага МУС Агне Білатайтэ, якія перадае delfi.lt, прыкладна 1000 еўра за месяц каштуе утрыманне аднаго мігранта ў адмысловым лагеры для ўцекачоў. 

Еўрасаюз вылучыў краіне датацыі на барацьбу з міграцыйным крызісам. Гэтыя грошы і кладуць асноўную частку выплат мігрантам.

У МУС Літвы кажуць, што Дэпартамент міграцыі завяршыў разгляд прашэнняў аб прытулку ад мігрантаў, якія незаконна трапілі ў Літву з Беларусі ўлетку і ў верасні 2021-га. З 3272 заяў прытулак атрымалі 54 замежнікі, астатніх чакае высылка з краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі