Літва з 3 траўня ўводзіць ліміты на ўвоз паліва з Беларусі
Аўтазапраўка, ілюстрацыйнае фота
Ужо з 3 траўня ў Літве пачнуць дзейнічаць абмежаванні на ўвоз паліва з Беларусі. Гэта пацвердзіла літоўская мытня. Абмежаванні былі прынятыя ў рамках літоўскіх нацыянальных санкцый супраць Беларусі і Расіі.
Ад 3 траўня ў Літву з Беларусі і Расіі можна будзе ўвезці не больш за 200 літраў паліва ў стандартных баках аўто. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.
Перавышэнне ліміту можа пагражаць як адміністрацыйнай, так і крымінальнай адказнасцю.
Дарэчы, аналагічныя абмежаванні на ўвоз паліва з Беларусі дзейнічаюць і ў Латвіі з 1 студзеня 2025 года. Прычым дазволены аб'ём увозу таксама не перавышае 200 літраў.