Літва: транзіт у Калінінград забаронены толькі для санкцыйнай прадукцыі

У Літве патлумачылі, якія грузы не пусціць транзітам у Калінінградскую вобласць. Гаворка толькі пра тыя тавары, якія знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі. Усё астатняе можна працягваць вазіць праз Літву. Дадатковых абмежаванняў Вільня не ўводзіць.

"Па-першае, гэта не дзеянні Літвы, гэта еўрапейскія санкцыі, якія будуць ужыацца з 17 чэрвеня, а санкцыі ў цяперашні час прымяняюцца чыгункамі, якія інфармуюць сваіх кліентаў пра тое, што тавары, якія трапілі пад санкцыі з 17 чэрвеня, — гэта сталь і іншая прадукцыя, вырабленая з жалезнай руды, якая больш не будзе імпартавацца праз Літву, гэта ажыццяўляецца ў кансультацыях з Еўрапейскай камісіяй і ў адпаведнасці з яе вехамі", — цытуе delfi.lt словы міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. 

Гэтая забарона была прынятая ў рамках чавёртага пакета санкцый ЕС, і пра яе вядома з сярэдзіны сакавіка. 

У літоўскай мытні падкрэсліваюць, што такая ж забарона пачне дзейнічаць з 10 ліпеня ў дачыненні да цэменту, алкаголю ды іншай прадукцыі, з 10 жніўня — у дачыненні да вугалю і іншых цвёрдых выкапняў, з 5 снежня — у дачыненні да расійскай нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.