Літва плануе ўвесці карту літоўца

Створаная прэзідэнтам Літвы працоўная група юрыстаў прапанавала ўзаконіць Карту літоўца. Гэты дакумент гарантаваў бы асобам літоўскага паходжання магчымасць карыстацца аднолькавымі з грамадзянамі Літвы эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, паведамляе сайт "Весткі.info" са спасылкай на літоўскае інформагенцтва ELTA. Уладальнікі Карты літоўца атрымлівалі б такое ж права жыць у Літве, як і грамадзяне краіны, атрымліваць адукацыю, займацца гаспадарчай дзейнасцю, але не маглі б удзельнічаць у выбарах прэзідэнта і Сойма. Юрысты прапаноўваюць даручыць ураду да канца году падрыхтаваць адпаведныя прававыя акты.

Паўночна-заходні рэгіён Беларусі мае вёскі, дзе кампактна пражывае літоўскае насельніцтва. Картай літоўца маглі б скарыстацца многія жыхары памежных тэрыторыяў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі