Літва атрымлівае расійскі газ у ранейшых аб'ёмах

Пасля таго як Расія скараціла пастаўкі газу ў Беларусь, Літва атрымлівае газ у ранейшай колькасці. Пра гэта агенцтву DELFI паведаміў міністр энергетыкі Літвы Арвідас Секмокас. Па яго словах, пра становішча з транзітам газу паінфармаваная Еўракамісія, абмяркоўваюцца розныя варыянты на той выпадак, калі будуць праблемы з пастаўкамі газу ў Літву. Адна з магчымасцяў – пастаўкі газу праз Латвію.

Як заявіў міністр, сітуацыя выклікае заклапочанасць, аднак пастаўкі цалкам адпавядаюць дамоўленасці. Таму Літва не лічыць, што трэба рабіць якія-небудзь дзеянні. Ён нагадаў, што падпісаныя доўгатэрміновыя дамовы, па якіх пастаўляюць газ. Невыкананне дамоваў цягне за сабой адпаведныя юрыдычныя ацэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі