Літоўскія мытнікі расказалі, што адбываецца з "кантрабанднымі аўтамабілямі" з Беларусі (звычайна іх затрымліваюць з кантрабанднымі цыгарэтамі). Іх прадаюць на аўкцыёнах. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, дзясяткі аўтамабіляў прададуць у канцы лістапада — у снежні 2022-га. Гэта і легкавікі, і грузавікі. Новыя ўладальнікі абавязаныя ліквідаваць выяўленыя ў машынах схованкі.

https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

