Літоўскія мытнікі перахапілі партыю кантрабанды з Беларусі на 2,2 млн еўра

Літоўскія мытнікі перахапілі партыю кантрабанды з Беларусі на 2,2 млн еўра

Літоўскія мытнікі перахапілі чарговую партыю кантрабанды з Беларусі. На гэты раз на 2,2 млн еўра. Як паведамляе lrmuitine.lt, паводле дакументаў, у грузавіку транзітам праз Літву ў Італію перавозіліся плеценыя кошыкі. Аднак падчас праверкі высветлілася, што кошыкі былі толькі ў задняй частцы паўпрычэпа. Астатняя яго частка была запоўненая кантрабанднымі цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Агулам было канфіскавана больш за 633 тысячы пачкаў цыгарэт NZ Gold.

Літоўскія мытнікі падлічылі, што толькі ў ліпені-жніўні ўжо затрымалі больш за 3 мільёны пачкаў кантрабандных цыгарэт. А з пачатку года такой кантрабанды — 12 млн пачкаў на 42 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі