Вы тут

Літоўскім установам прыходзяць лісты з пагрозамі ад "воінаў Алаха"

Літве пагражаюць шматлікімі выбухамі / pixabay.com

Літоўскія ўстановы пачалі атрымліваць лісты з пагрозамі ад "воінаў Алаха". Аўтары ліста пагражаюць выбухамі ў гандлёвых цэнтрах, дзяржаўных установах, рэдакцыя інтэрнэт-парталаў, паведамляе alfa.lt.

Ліст падпісаны імем Юсэфа Арафата, які называе сябе "воінам Алаха" і абяцае помсціць за "братоў-мусульман". Аўтары заяўляюць, быццам у Літве ўжо знаходзяцца тысячы "найлепшых воінаў".

Паліцыі Літвы паабяцала праверыць згаданыя адрасы.

Адзначаецца, што ліст адпраўлены з бясплатнай пошты mail.com, чые серверы размешчаныя ў ЗША.

Напярэдадні Літва пачала адпраўляць назад у Беларусь нелегальных мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі нашай краіны. Ад пачатку года з Беларусі ў Літву перайшло ўжо каля 4000 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.