Літоўскі перавозчык спыніць рээкспарт люксавых аўто ў Беларусь. Вось чаму

Ferrari

Ferrari / pixabay

Літоўскі грузавы перавозчык LEG Cargo з 1 снежня спыніць рээкспарт аўтамабіляў класа люкс у трэція краіны, у тым ліку ў Беларусь. Пра гэта піша Railfreight. Будуць адхіленыя заяўкі на пастаўку аўтамабіляў коштам больш за 50 тыс. еўра.

Пастанова была прынятая праз меркаванне, што машыны могуць быць адпраўленыя ў РФ, а гэта парушала б санкцыі ЕС.

У LDZ Cargo правялі ўнутранае расследаванне і праверылі 447 партый люксавых аўтамабіляў. Аказалася, што 75 з іх былі зарэгістраваныя ў РФ, і 55 з іх трапілі туды праз трэція краіны.

Да краін, якія могуць быць уключаны ў гэтую схему, LTG Cargo адносіць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан, Таджыкістан, Грузію і Туркменістан. Рээкспарт элітных аўтамабіляў з гэтых краін вырас у 2022 годзе, калі ЕС увёў санкцыі супраць РФ пасля яе ўварвання ва Украіну. Асцярогі з нагоды магчымага ўдзелу Беларусі ў схемах абыходу санкцый LTG Cargo выказала яшчэ ў лютым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі