Лісты ад Андрэя Клімава нарэшце дайшлі да яго жонкі Таццяны

Упершыню за месяц жонка палітвязня Андрэя Клімава, Таццяна Леановіч, атрымала ад мужа адразу чатыры лісты.
Дагэтуль ніякай інфармацыі ад Андрэя ёй не паступала, хоць, па звестках з калоніі, Андрэй пісаў жонцы. Па словах Таццяны, Андрэй піша, што супрацоўнікі калоніі аддалі яму прадукты, аднак грошы, якія яму паслалі, на рахунак так і не залічылі.

Андрэй піша, што яго атрад вялікі і размяшчаецца на адным паверсе. На ўсіх — адзін рукамыйнік і адзін туалет. Аднаму з сваіх сяброў Андрэй напісаў: "Пекла як пекла: не горш, чым у Дантэ".

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі