Ліозненскі льнозавод падпалілі

Падпал стаў прычынай учорашняга буйнога пажару на Ліозненскім льнозаводзе ў Віцебскай вобласці. Агонь знішчыў 120 тон нізкагатункавага льна ў рулонах. Пажарным удалося выратаваць толькі 580 тон высокаякаснага льна на 430 мільёнаў рублёў.

Сума матэрыяльных стратаў ад пажару ацэньваецца ў суму каля 10 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, для яго тушэння прыцягвалася 60 выратавальнікаў, 11 адзінак тэхнікі і пажарны цягнік. Міліцыя ўстанаўлівае асобы падпальшчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі