Ліквідуецца яшчэ адно прыватнае выдавецтва — "Лімарыус"

У Беларусі ліквідуецца яшчэ адно прыватнае выдавецтва — "Лімарыус". Яго дырэктаркай з'яўляецца жонка палітвязня Аляксандра Фядуты Марына Шыбко. Яна паведаміла @mediazona_by пра пачатак ліквідацыі. Таксама сёння стала вядома, што пачаўся працэс ліквідацыі прыватнага выдавецтва "Галіяфы".

У траўні сёлета Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць "Лімарыуса". Прычынай чыноўнікі назвалі нясвоечасовую падачу звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

"Лімарыус" выпускаў у тым ліку і кнігі палітолага, літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты. Ён — фігурант крымінальнай справы аб "захопе ўлады" і "замаху на Аляксандра Лукашэнку". Працэс праходзіць у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.