"Ліхтарапад" у Гродне: на вуліцы Савецкай паваліліся адразу два ліхтары
!["Ліхтарапад" у Гродне: на вуліцы Савецкай паваліліся адразу два ліхтары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lichtar-2410-1.jpg.webp?itok=MAPs2FsR)
На пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне з 21 па 24 кастрычніка ў радыусе 100 метраў паваліліся два ліхтары. У "Гарсвятле" кажуць, што ліхтарам дапамагаюць паваліцца людзі, паведамляе hrodna.life.
Хто паваліў ліхтар 21 кастрычніка, невядома. А вось 24-га слуп зваліўся па няўважлівасці кіроўцы грузавога аўтамабіля.
Дарэчы, два гады таму, у чэрвені 2016-га, на гэтай жа вуліцы два міліцыянты дзве гадзіны трымалі ліхтар, які пачаў валіцца на людзей. Здарэнне адбылося падчас фэсту нацыянальных культур, які праходзіў у Гродне, таму рамонтнікі не маглі пад'ехаць да ліхтара праз шматтысячны натоўп.