Ліхачоў з Ліды аштрафавалі па выніках відэароліка ў інтэрнэце (відэа)

Відэаролік з маладымі лідчукамі, якія катаюцца ўначы, стаў 30 кастрычніка хітом Байнэту. На відэа відаць, як маладыя людзі катаюцца па Лідзе і па трасе за горадам. Сярод іншага, кіроўца пакідаў руль, каб высунуцца па пояс у акно падчас руху. Ездзілі маладыя людзі і па тратуарах.  



Як паведамілі Еўрарадыё крыніцы ў ДАІ, за паўторнае парушэнне правілаў дарожнага руху кіроўцу пазбавілі правоў. Акрамя таго, яго аштрафавалі — за непрышпілены пас бяспекі, перавозку непрышпідленых пасажыраў і язду па тратуарах. Агульная сума штрафу склала 1 мільён 300 тысяч рублёў.



Пасажыраў, як і кіроўцу, аштрафавалі за непрышпіленыя рамяні бяспекі і за тое, што ехалі высунуўшыся з вокнаў.



ДАІ Гарадзенскай вобласці знайшла усіх удзельнікаў ліхой паездкі па Лідзе, якую невядомы загрузіў у інтэрнэт. Як выявілася, аўтамабіль не належыць кіроўцу. Цяпер яго чакае суд.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі