Лідзія Ярмошына не лічыць парламенцкія выбары датэрміновымі: "Так склалася"

Лідзія Ярмошына не лічыць парламенцкія выбары датэрміновымі: "Так склалася"

Парламенцкія выбары за 10 месяцаў да заканчэння тэрміну працы не з'яўляюцца датэрміновымі і не пярэчаць заканадаўству. Пра гэта ў каментары парталу TUT.by заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Супраць прызначэння парламенцкіх выбараў на лістапад 2019 года выступіла апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая. На яе думку, няма канстытуцыйных падставаў для датэрміновых выбараў за 10 месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў парламента.

Ярмошына ў адказ спаслалася на меркаванне было старшыні Канстытуцыйнага суда Рыгора Васілевіча. Ён тлумачыў, што ў Канстытуцыі ўказаны тэрмін, пазней за які нельга праводзіць выбары — адзін месяц да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў парламента. Гэта значыць, што раней за гэты тэрмін праводзіць выбары можна, мяркуе юрыст.
 
"Але ж парламент не даседзіць істотны тэрмін да чатырох гадоў?" — запыталіся журналісты TUT.by у Ярмошынай.

"Ну што рабіць, так склалася", — адказала яна. Старшыня ЦВК прапанавала сыходзіць з пазіцый здаровага сэнсу. Маўляў, скарачэнне тэрміну на два гады было ба датэрміновымі выбарамі ў парламент. А ў цяперашнім разе дэпутаты не дапрацуюць толькі адну сесію. 

Ярмошына лічыць, што сумяшчаць прэзідэнцкія і парламенйкія выбары небяспечна. Гэта можа прывесці да вялікай палітызацыі грамадства, што з'яўляецца "заўсёды вельмі вялікай праблемай для дзяржавы".

Як паведамлялася раней, падчас паслання народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці парламенцкія выбары ў раёне 7 лістапада. Пазней Ярмошына прапанавала правесці выбары 17 лістапада. Дату выбараў павінен прызначыць кіраўнік дзяржавы. 

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 22.04:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі