Лідэр LCD Soundsystem сабраў рок-гурт

Лідэр дэнс-панк гурта LCD Soundsystem Джэймс Мэрфі стварыў сайд-праект, паведамляе New Musical Express. Акрамя яго ў з склад калектыва ўвайшлі былыя ўдзельнікі каманды Hockey Night Пол Спрэнджэрс і Скот Уэлс, а таксама ўдарнік LCD Soundsystem Пэт Мэхані.

Назвы ў новага гурта яшчэ няма. "Мы пакуль не спыніліся на нейкай адной назве, хоць абгаварылі даволі шмат варыянтаў. Мне здаецца, у выніку яны абяруць самую жудасную назву, каб проста мяне пазлаваць", - зажартаваў Мэрфі. Ён таксама адзначыў, што пры запісе новага матэрыялу група спрабавала прытрымвацца класічнага фатальнага гучання.

Выхад альбома новага гурта лідэра LSD Soundsystem запланаваны на 2009 год. Як паведамілі прадстаўнікі гуказапісвальнага лэйбла DFA, рэліз адбудзецца ў першай палове будучага году.

Фота: www.thebellemusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі